Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі на ТВ выяўленыя бомбы


У Грузіі ў памяшканьні прыватнай тэлекампаніі “Імэдзі” у Тбілісі паліцыя выявіла ў сераду як найменей дзьве бомбы. Пра гэта паведаміў прадстаўнік міністэрства ўнутраных сіл краіны Шота Уціашвілі.

Паводле Уціашвілі, бомбы падклала злачынная групоўка, якой кіруюць расейскія спэцслужбы.

У сьнежні 2010 г. паводле абвінавачаньня ў падрыхоўцы выбухоў у Грузіі былі арыштаваныя 6 чалавек. У той час афіцыйныя крыніцы таксама гаварылі пра сувязі гэтай групы з афіцэрам расейскіх узброеных сілаў.
XS
SM
MD
LG