Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забурэньні ў Афінах


Пратэстоўцы ў Афінах уцякаюць ад абстрэлу сьлезацечным газам
Пратэстоўцы ў Афінах уцякаюць ад абстрэлу сьлезацечным газам
У сталіцы Грэцыі Афінах сёньня адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў зь сіламі бясьпекі. Паліцыянты ўжылі сьлезацечны газ супраць маладзёнаў, якія, у сваю чаргу, кідалі камяні і кактэйлі молатава. У сёньняшняй акцыі апазыцыі перад будынкам парлямэнту ўзялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек. Пратэстоўцы выступаюць супраць захадаў бюджэтнай эканоміі, якія грэцкі ўрад абавязаны зрабіць паводле ўмоваў атрыманага эканаміжнага пакету міжнароднай дапамогі.

Пратэсты адбываюцца на фоне агульнанацыянальнага страйку., арганізаваным найбольшымі прафсаюзамі краіны.
Ува ўсёй краіне сёньня зачынены дзяржаўныя ўстановы і банкі, школы і ўнівэрсытэты, зь мінімальным пэрсаналам працуюць бальніцы, адменены звыш ста міжнародных авіярэйсаў, паралізаваны марскія і чыгуначныя зносіны.
XS
SM
MD
LG