Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: міністар падтрымаў пратэстоўцаў


Жыхары сталіцы Ярданіі Аману б'юць чаравікамі па тэлевізары ў часе трансьляцыі аўторкавага выступу Кадафі
Жыхары сталіцы Ярданіі Аману б'юць чаравікамі па тэлевізары ў часе трансьляцыі аўторкавага выступу Кадафі
Сытуацыя ў Лібіі пасьля тэлевізійнага выступу кіраўніка краіны працягвае абвастрацца.

Агенцтва Reuters, спасылаючыся на тэлеканал Al Jazeera, паведамляе, што міністар унутраных справаў Лібіі Абдэль Фатах Юнэс аль-Абідзі заклікаў армію перайсьці на бок удзельнікаў пратэстаў і “падтрымаць іх справядлівыя патрабаваньні”.

Карэспандэнты Бі-Бі-Сі сьцьвярджаюць, што ўсход Лібіі знаходзіцца цалкам пад кантролем апазыцыі.

Раней у аўторак Муамар Кадафі выступіў з адозваю да народу і запэўніў, што не пакіне краіны і гатовы да пакутніцкай сьмерці. Кадафі падкрэсьліў, што ён не прэзыдэнт, а лідэр рэвалюцыі, якая азначае ахвярнасьць да самага канца.
XS
SM
MD
LG