Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскія караблі ўвайшлі ў Суэцкі канал


Два іранскія вайсковыя караблі ўвайшлі сёньня раніцай у Суэцкі канал, як паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі канала.

Адзін фрэгат і адно дапаможнае судна накіроўваюцца да берагоў Сырыі. Гэта першы праход іранскіх вайсковых караблёў праз Суэцкі канал ад часу ісламскай рэвалюцыі 1979 году.

Дазвол на праход праз Суэцкі канал быў атрыманы ад часовых вайсковых уладоў Эгіпту.

Ізраіль раней назваў намер іранскіх караблёў праплыць праз Суэцкі канал “правакацыяй”.
XS
SM
MD
LG