Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта ў сьвеце падаражэла на 2–3%


Сусьветныя цэны на нафту падвысіліся за апошні дзень прыкладна на 2–3% на фоне падзеяў у Лібіі, якая ўваходзіць у Арганізацыю краінаў-экспартэраў нафты (ОПЭК). Некаторыя нафтавыя кампаніі пачынаюць эвакуацыю свайго пэрсаналу зь Лібіі.

Каціроўкі нафты гатунку Brent у ходзе біржавых таргоў у Лёндане ў панядзелак перавысілі 105 даляраў за барэль – упершыню за пэрыяд зь верасьня 2008 году.

На долю Лібіі прыпадае каля 2% усясьветнай вытворчасьці нафты, а яе экспарт з краіны складае 1,8% усясьветнага спажываньня сыравіны.
XS
SM
MD
LG