Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкія выбары ва Угандзе


У афрыканскай краіне Угандзе праходзяць сёньня прэзыдэнцкія выбары. У выбарах бяруць удзел дзейны прэзыдэнт Ёвэры Мусэвэні і яшчэ 6 кандыдатаў.

Мусэвэні знаходзіцца пры ўладзе цягам 25 гадоў.

Лідэр апазыцыі Кіза Бэсыджэ заяўляе, што Мусэвэні зможа перамагчы толькі дзякуючы фальсыфікацыі вынікаў. Апазыцыя спадзяецца ў першым туры адваяваць у дзейнага прэзыдэнта больш паловы галасоў, а ў другім аб’яднацца вакол яго апанэнта.

Мусэвэні прыйшоў да ўлады у 1986 годзе, калі кіруемая ім Народная армія супраціву зрынула вайсковую хунту, якая кіравала краінай.
XS
SM
MD
LG