Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку экстрана зьменшаць заробкі чыноўнікам


Улады Іраку маюць намер рэзка зьменшыць заробкі міністраў і дэпутатаў парлямэнту – на фоне сацыяльных пратэстаў у краіне, якія пагражаюць перарасьці ў масавыя хваляваньні.

Як паведаміў прадстаўнік ураду, сёлета за кошт скарачэньня зарплаты высокіх чыноўнікаў плянуецца зэканоміць 19 мільёнаў даляраў. У прыватнасьці, прэм’ер-міністар Нуры Аль Малікі будзе атрымліваць троху больш за 10 тысяч даляраў у месяц замест цяперашніх 27 тысяч.

Паведамляецца, што ў ірацкім горадзе Кут у сераду ад аднаго да трох чалавек загінулі і 27 былі параненыя падчас масавых выступаў з патрабаваньнем палепшыць узровень сацыяльнага забесьпячэньня і пакараць карумпаваных чыноўнікаў.
XS
SM
MD
LG