Дэпутаты іранскага парлямэнту заклікалі пакараць сьмерцю двух лідэраў апазыцыі. 222 парлямэнтары з 290 падпісалі пэтыцыю, у якой былым кандыдатам на прэзыдэнта Мір Хасэйну Мусаві і Мэхдзі Карубі закідаецца "разбэшчваньне" народу, што, паводле іранскіх законаў, прадугледжвае сьмяротнае пакараньне.
Уладs ўcкладаюць на Мусаві і Карубі адказнасьць за пратэсты апазыцыі ў панядзелак, у часе якіх загінулі два чалавекі і дзясяткі былі параненыя. Самі апазыцыйныя лідэры ў дэманстрацыі ўдзелу ня бралі, бо былі папярэдне зьмешчаныя пад хатні арышт.