Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Расеі сустракаецца з брытанскімі лідэрамі


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сёньня сустракаецца з кіраўнікамі Вялікай Брытаніі.

Двухдзённы афіцыйны візыт кіраўніка расейскага дыпляматычнага ведамства мае на мэце наладзіць супрацоўніцтва дзьвух краін у змаганьні з мжнародным тэрарызмам і падрыхтаваць заплянаваны на гэты год візыт у Расею брытанскага прэм’ер-міністра Дэйвіда Кэмэрона.

Дачыненьні паміж Расеяй і Вялікай Брытаніяй цягам апошніх гадоў былі напружанымі з-за шэрагу дыпляматычных праблем, у ліку якіх адмова Расеі выдаць Вялікай Брытаніі падазраванага ў забойстве Аляксандра Літвіненкі ў Лёндане у 2006 г.
XS
SM
MD
LG