Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: праект новага бюджэту


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама накіраваў Кангрэсу праект дзяржаўнага бюджэту на 2012-ы фінансавы год. Праект прадугледжвае значнае скарачэньне дэфіцыту бюджэту – больш чым на 500 мільярдаў даляраў у параўнаньні з 2011-м годам – за кошт замарожваньня шэрагу ўрадавых праграм, скарачэньня вайсковых выдаткаў і абмежаваньня падатковых ільготаў для найбольш заможных амэрыканцаў.

Выступаючы ў Балтымары (штат Мэрылэнд), Абама заявіў, што прыняцьце бюджэту стане першым крокам да плянаванага скарачэньня бюджэтнага дэфіцыту больш чым на адзін трыльён даляраў у найбліжэйшае дзесяцігодзьдзе.

Рэспубліканцы выступілі з крытыкаю праекту. Яны заяўляюць, што скарачэньне дзяржаўных выдаткаў, прапанаванае Абамам, недастатковае, і бюджэтны дэфіцыт ўсё роўна застанецца занадта вялікі.
XS
SM
MD
LG