Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: плошча Тахрыр без пратэстоўцаў


Тысячы пратэстоўцаў пакінулі плошчу Тахрыр у Эгіпце пасьля таго, як у нядзелю пераходны вайсковы ўрад прыпыніў дзеяньне канстытуцыі і распусьціў парлямэнт. Апошнія некалькі дзясяткаў чалавек сёньня раніцай былі выцесьненыя з плошчы вайскоўцамі. Разабраны барыкады, зьнесены намётавы лягер, адноўлены транспартны рух.

Пасьля таго, як у выніку 18-дзённых пратэстаў пасаду прэзыдэнта пакінуў Хосьні Мубарак, краінай часова, да наступных выбараў, кіруе Найвышэйшая вайсковая рада.
XS
SM
MD
LG