Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BAFTA раздала кінаўзнагароды


Фільм "Прамова караля" (The King's Speech) у нядзелю на цырымоніі ў Лёндане ўганараваны галоўнай узнагародай Брытанскай акадэміі кіно і тэлемастацтва (BAFTA) у намінацыі "Найлепшы фільм мінулага году". Стужка расказвае пра жыцьцё брытанскага прынца Альбэрта, які ўзышоў на каралеўскі пасад пад імем Георга VI. Кароль заікаўся і змагаўся з гэтай заганаю, што замінала яму выступаць з публічнымі прамовамі. Выканаўца ролі Георга VI брытанскі актор Колін Фэрт адзначаны ў намінацыі "Найлепшая мужчынская роля".

Узнагароду за найлепшую жаночую ролю атрымала амэрыканская акторка Наталі Портман, якая зьнялася ў фільме "Чорны лебедзь" (Black Swan). Найлепшым кінарэжысэрам прызнаны амэрыканец Дэвід Фінчэр за фільм "Сацыяльнае сеціва" (The Social Network).
XS
SM
MD
LG