Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты заклікалі да новых пратэстаў у Альжыры


У Альжыры арганізатары антыўрадавых акцый пратэсту, якія праходзілі цягам выходных на вуліцах сталіцы краіны, заклікалі да новых дэманстрацыяў на наступным тыдні.

Каардынацыйная рада за дэмакратычныя зьмены ў Альжыры, якая аб’ядноўвае праваабаронцаў, прафсаюзы, юрыстаў, заклікала да дэманстрацыяў па ўсёй краіне 19 лютага.

Паводле арганізатараў, у вулічных акцыях цягам гэтых выходных узялі удзел каля 10 тысяч чалавек. Паводле ўладаў, удзельнікаў было не болей як паўтары тысячы.

Многія пратэстоўцы патрабавалі ня толькі рэформаў, але і адстаўкі дзейнага прэзыдэнта Альжыру Абдэлаіза Бутэфлікі.
XS
SM
MD
LG