Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі дэманстрантаў


У Маскве пасьля санкцыянаванай уладамі акцыі "Дзень гневу" былі затрыманыя ня меней дзесяці чалавек, улучна з каардынатарам "Левага фронту" Сяргеем Удальцовым. Мітынг на Тэатральнай плошчы завяршыўся без здарэньняў, аднак міліцыя не дазволіла дэманстрантам шэсьце да адміністрацыі прэзыдэнта.

Акцыя "Дзень гневу" адбывалася пад лёзунгамі "Час мяняць уладу", "Не -- росту цэнаў і тарыфаў", "Навядзем парадак у Маскве" і іншымі. У акцыі ўдзельнічалі некалькі соцень чалавек.
XS
SM
MD
LG