Камандаваньне вайсковых сілаў Эгіпту заклікала мітынгоўцаў прыняць прапанаваны ўрадам плян мірнай перадачы ўлады і вярнуцца да "нармальнага жыцьця".
У заяве, прынятай па выніках тэрміновай нарады, прадстаўнікі ўзброеных сілаў краіны гарантавалі "датрыманьне волі народу" Эгіпту.
У прыватнасьці, вайскоўцы гарантавалі, што ўрад скасуе надзвычайнае становішча "пасьля завяршэньня існых абставінаў", правядзе свабодныя выбары і ня будзе перасьледаваць прадстаўнікоў апазыцыі.