Пагроза тэрарыстычных актаў супраць ЗША зараз знаходзіцца на самым высокім ўзроўні з верасьня 2001 года, -- заявіла міністар унутранай бясьпекі Злучаных Штатаў Джанэт Напалітана.
Яна адзначыла, што небясьпека зыходзіць у тым ліку і ад саміх грамадзянаў ЗША, на вярбоўку якіх накіраваныя намаганьні прыхільнікаў “Аль-Каіды” і яе лідэра Усамы бін Лядэна. Напалітана заявіла, што для ажыцьцяўленьня тэрактаў прыцягваюцца і грамадзяне іншых заходніх краінаў.
За апошнія два гады са 126 чалавек, якіх у ЗША абвінавацілі ў датычнасьці да тэрарыстычнай дзейнасьці, 50 былі амэрыканскімі грамадзянамі.