Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэт Уладзімер Някляеў


Уладзімер Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласьці. Бацька – Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці – Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве – знакавым месцы беларускай гісторыі.

Вучыўся ў Мінскім электратэхнікуме сувязі (1962 – 1966), на аддзяленьні паэзіі Літаратурнага інстытуту (1971, г. Масква), скончыў філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту (1973).

Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сыбіры, на Далёкім Усходзе, радыёмэханікам у менскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, працаваў у газэце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 – старшыня Саюзу пісьменьнікаў.

У 1999 выехаў у Польшчу. На прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве (20.07.1999) выступіў з заявай супраць палітыкі беларускіх уладаў.

Кнігі: "Адкрыццё". Мн., 1976, "Вынаходцы вятроў" Мн., 1979, "Знак аховы" Мн., 1983, "Местное время" М., 1983, "Наскрозь" Мн., 1985, "Дерево боли" М., 1986, "Галубіная пошта" Мн., 1987, "Веда" Мн., 1989, "Прошча" Мн., 1996, "Выбранае" Мн., 1998, "Так" Мн., 2004.

26 ліпеня а 19-й гадзіне паводле менскага часу Уладзімер Някляеў выступіць на літаратурным фэсьце ў чэскім горадзе Брно.

Месяц аўтарскага чытаньня. VIII фэстываль Вэбсайт Някляева
XS
SM
MD
LG