Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Колас


Нарадзіўся 22 верасьня 1951г. у Менску.
Закончыў Інстытут замежных моў у Менску, Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысэраў у Маскве. Стажыраваўся ў кінашколах Амстэрдама і Нью-Ёрку.
Працаваў настаўнікам на Віцебшчыне, рэжысёрам на кінастудыі “Беларусьфільм”.
Мае шэраг прызоў на саюзных і міжнародных кінафестывалях, у тым ліку прыз за лепшы мастацкі кінадэбют (“Надежда”, 1982г., Масква) і прыз за лепшы дакумэнтальны фільм Эўропы (“Prix Europa”, 2008г., Берлін).
Сузаснавальнік і дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэя,
Сааўтар Канцэпцыі нацыянальнай адукацыі,
Старшыня Беларускага камітэту каледжаў міжнароднай супольнасьці (UWC),
Старшыня Рады тэлеканала “Белсат”,
Старшыня Рады Беларускай інтэлігенцыі.
XS
SM
MD
LG