Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаазе аднавіўся трыбунал над экс-дыктатарам Лібэрыі


У аўторак у Міжнародным трыбунале па Сіера-Леоне аднавіўся працэс над былым дыктатарам Лібэрыі Чарльзам Тэйларам, якога вінавацяць у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці, – паведамляе Euronews. Тэйлар байкатаваў другую палову паседжаньня з-за таго, што суд адмовіўся прыняць дакумэнты абароны, якія былі пададзеныя са спазьненьнем.

Суд над экс-кіраўніком Лібэрыі доўжыцца ўжо тры гады. Яго вінавацяць у шэрагу цяжкіх злачынстваў, зьдзейсьненых у гады грамадзянскай вайны. У прыватнасьці, экс-прэзыдэнту закідаецца, што ён гандляваў здабытымі ў Сіера-Леоне алмазамі, а на здабытыя грошы ўзбройваў паўстанцкую групоўку ў гэтай краіне. Вынясеньне прысуду чакаецца празь некалькі месяцаў.
XS
SM
MD
LG