Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйкі ў Грэцыі


У Грэцыі сёньня ізноў страйкуюць супрацоўнікі грамадзкага транспарту, дзяржаўных шпіталеў і аптэкаў, паведамляе Euronews.

На некалькі гадзінаў спыніўся рух мэтро, трамваяў ды электрычак. У сераду і пятніцу аналягічныя акцыі плянуюць правесьці кіроўцы аўтобусаў і тралейбусаў.

Прафсаюзы дамагаюцца зьменаў у законапраект, які цяпер разглядаецца парлямэнтам, што прадугледжвае скарачэньне заробкаў, перавод часткі супрацоўнікаў на новыя працоўныя месцы, а таксама замену калектыўных працоўных дамоваў індывідуальнымі.
XS
SM
MD
LG