Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Судану гатовы прызнаць незалежнасьць поўдня краіны


Прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр заявіў, што прызнае вынікі рэфэрэндуму аб самавызначэньні паўднёвых правінцыяў краіны.

Паводле папярэдніх зьвестак, каля 99% удзельнікаў рэфэрэндуму выступілі за незалежнасьць Паўднёвага Судану. Канчатковыя вынікі галасаваньня чакаюцца сёньня.

Мяркуецца, што аб утварэньні новай афрыканскай дзяржавы будзе абвешчана 9 ліпеня.

Правядзеньне рэфэрэндуму было адным з галоўных умоваў мірнай дамовы 2005 году, якая паклала канец шматгадовай вайне паміж мусульманскай поўначчу і пераважна хрысьціянскім поўднем Судану.

ЗША далі зразумець, што ў выпадку посьпеху рэфэрэндуму гатовыя выключыць Судан са сьпісу спонсараў міжнароднага тэрарызму і зьмякчыць у дачыненьні да яго гандлёвыя санкцыі.
XS
SM
MD
LG