Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антырасейскія пратэсты ў Японіі


У Токіё прайшоў мітынг з патрабаваньнем вяртаньня Расеяй Паўднёва-Курыльскіх выспаў, якія Японія лічыць сваімі паўночнымі тэрыторыямі.

Удзельнікі акцыі, у якой узяў удзел прэм'ер-міністар краіны Наота Кан, выказалі пратэст супраць нядаўніх візытаў прадстаўнікоў расейскага ўраду на Курыльскія выспы.

У мітынгу ўзялі ўдзел каля паўтарох тысяч чалавек.

7 лютага адзначаецца ў Японіі, як Дзень паўночных тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG