Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пачынаецца 47-я Мюнхэнская канфэрэнцыя


Сёньня ў Нямеччыне пачынаецца 47-я Мюнхэнская міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях бясьпекі. Канфэрэнцыя праводзіцца штогод для абмеркаваньня трансатлянтычных дачыненьняў, а таксама эўрапейскай і глябальнай бясьпекі.

Галоўнымі тэмамі канфэрэнцыі сёлета будуць наступствы глябальнага фінансавага крызісу і нераспаўсюджаньне ядзернай зброі. Чакаецца, што ў парадку дня будуць і апошнія падзеі ў Эгіпце і іншых арабскіх краінах. У Мюнхэнскай канфэрэнцыі возьмуць удзел некалькі кіроўнікоў дзяржаваў, міністраў замежных спраў і абароны.

Запрашэньне афіцыйнаму прадстаўніку Беларусі было адкліканае арганізатарамі канфэрэнцыі.

У суботу, 5 лютага, у Мюнхэне кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў ЗША і Расеі абмяняюцца дакумэнтамі па ратыфікацыі дамовы аб скарэчэньні наступальных узбраеньняў, пасьля чаго дамова набудзе сілу.
XS
SM
MD
LG