Шэф-рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлану Калінкіну фактычна прымусам забралі на допыт у Камітэт дзяржбясьпекі.
У другой палове дня ў рэдакцыю выданьня прыйшоў малады чалавек, які нібыта хацеў перадаць «асабіста ў рукі» Сьвятлане Калінкінай падрыхтаваным матэрыял.
Паколькі Сьвятланы ў рэдакцыі не было, ён выйшаў на вуліцу і сказаў, што будзе чакаць журналістку там. Празь нейкі час, калі Калінкіна пад’ехала да рэдакцыі, яе «перахапілі» апэратыўнікі, паведамляе nv-online.info.
Пасьля двух гадзінаў допыту ў Камітэце дзяржбясьпекі шэф-рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлану Калінкіну адпусьцілі.