Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памерла найстарэйшая жыхарка Зямлі


У амэрыканскім штаце Тэхас у панядзелак памерла найстарэйшая жанчына плянэты. 115-гадовая Юніс Сэнборн была ўганараваная тытулам “найстарэйшай жанчыны Зямлі” у лістападзе летась, пасьля сьмерці францужанкі Эўжэні Блаешар ва ўзросьце 114 гадоў.

Сэнборн лічыла, што вера ў Бога дапамагла ёй мець моцнае здароўе і пражыць доўгае жыцьцё.

Паводле амэрыканскіх герантолягаў, цяпер найстарэйшай жыхаркай Зямлі лічыцца Бэсі Купэр, якая жыве ў штаце Джорджыя (ЗША). Ёй цяпер 114 гадоў і пяць месяцаў.
XS
SM
MD
LG