ЗША віталі рашэньне ўладаў Казахстану не праводзіць рэфэрэндум аб працягу паўнамоцтваў прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева да 2020 году.
Прэсавы прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі назваў гэтае рашэньне слушным.
У панядзелак Канстытуцыйны суд Казахстану адхіліў ідэю рэфэрэндуму, які раней быў адобраны парлямэнтам. ЗША і Эўразьвяз заявілі, што такі рэфэрэндум супярэчыць прынцыпам дэмакратыі.