Кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу выказала глыбокую занепакоенасьць колькасьцю сьмяротных пакараньняў, што ажыцьцяўляюцца ў Іране. Толькі цягам апошняга тыдня там былі павешаныя ня меней як 16 чалавек, якіх асудзілі за кантрабанду наркотыкаў, гвалтаваньні, а таксама за падтрымку антыўрадавых дзеяньняў.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан назвала лічбу "трывожнай" і заклікала Тэгеран адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня. Яе заяву падтрымалі ўлады Харватыі і Турэччыны – дзьвюх краінаў, якія імкнуцца стаць паўнавартаснымі сябрамі эўрапейскай супольнасьці.