Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: трэці дзень пратэстаў


У Эгіпце трэці дзень працягваюцца пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака, які знаходзіцца пры ўладзе каля 30 гадоў.

Невялікія групы дэманстрантаў выйші сёньня на вуліцы Каіру і Суэцу, дзе ў сераду ў сутыкненьнях паміж пратэстоўцамі і супрацоўнікамі правапарадку загінуў адзін з удзельнікаў антыўрадавых акцыяў, а таксама паліцэйскі. Усяго з аўторка, калі прайшлі першыя выступленьні, загінулі пяць чалавек.

Затрымана каля 860 удзельнікаў пратэстаў, у якіх, галоўным чынам, брала ўдзел моладзь.
XS
SM
MD
LG