Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынцы адпрэчваюць "сакрэтныя прапановы" Ізраілю


Катарскі тэлеканал "Аль-Джазіра" заявіў у нядзелю, што мае дакумэнты аб раней не абнародаваных прапановах, якія палестынцы зрабілі Ізраілю на мірных перамовах у 2008 годзе.

Паводле тэлеканалу, палестынцы, у прыватнасьці, прапаноўвалі Ізраілю пакінуць за сабой усе, акрамя аднаго, габрэйскія кварталы Ўсходняга Ерусаліму, якія зьявіліся пасьля акупацыі гораду Ізраілем у 1967 годзе.

Другая прапанова прадугледжвала абмежаваньне палестынскіх уцекачоў, якім будзе дазволена вярнуцца ў Ізраіль, ста тысячамі на працягу 10 гадоў.

Прадстаўнік палестынскага кіраўніцтва Саэб Эрэкат, аднак, заявіў, што лідэрам палестынцаў "няма чаго хаваць" і назваў абнародаваную інфармацыю "домысламі".
XS
SM
MD
LG