Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі ў Багдадзе


У выніку шэрагу аўтамабільных выбухаў у Багдадзе загінулі шэсьць чалавек, і некалькі чалавек атрымалі раненьні.

Адзін з выбухаў адбыўся побач з паліцэйскім патрулём, другі – перад гатэлем, у трэцім выпадку гэта быў аўтобус з іранскімі паломнікамі.

Некалькі дзён таму ў выніку выбухаў у некалькіх ірацкіх гарадах, у тым ліку ў Багдадзе і Кэрбэле, загінулі 116 чалавек.

Як лічаць некаторыя афіцыйныя прадстаўнікі Іраку, мэта выбухаў – перашкодзіць плянам Багдаду правесьці ў сакавіку буйны арабскі саміт.
XS
SM
MD
LG