У Грузіі ў выніку выбуху ў капальні для здабычы вугалю загінуў адзін гарняк, яшчэ чатыры пацярпелі. Выбух адбыўся мінулай начы недалёка ад гораду Ткібулі на захадзе краіны. Паводле папярэдняй вэрсіі, прычынай стала ўцечка мэтану.
Летась у выніку двух выбухаў на гэтай жа капальні загінулі восем чалавек.
Летась у выніку двух выбухаў на гэтай жа капальні загінулі восем чалавек.