Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: тры ахвяры выбуху


На паўночным захадзе Пакістану недалёка ад аўганскай мяжы ў выніку выбуху бомбы на ўзбочыне дарогі загінулі як найменей тры чалавекі, яшчэ сем былі параненыя. Сярод загінулых – двое салдатаў і мясцовы жыхар.

Ад сакавіка мінулага году ў тым рэгіёне пакістанскае войска ладзіць ваенную апэрацыю супраць талібаў. Там таксама часта адбываюцца сутычкі паміж групоўкамі шыітаў і сунітаў.
XS
SM
MD
LG