Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў пацьвердзіў прызнаньне Палестыны


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў сёньня, што Расея не зьмяняла сваёй пазыцыі адносна Палестынскай дзяржавы ад таго часу, калі ў 1988 годзе прызнала яе незалежнасьць.

Мядзьведзеў знаходзіцца цяпер зь візытам у Палестыне. У горадзе Ерыхоне на Заходнім беразе Ярдану прэзыдэнт Расеі правёў супольную з прэзыдэнтам Палестыны прэсавую канфэрэнцыю.

У часе перамоваў Мядзьведзева з прэзыдэнтам Палестыны Махмудам Абасам абмяркоўваліся пэрспэктывы аднаўленьня ізраільска-палестынскага мірнага дыялёгу.

Расея разам з ЗША, Эўразьвязам і ААН зьяўляецца пасярэднікам у мірных перамовах на Блізкім Усходзе і імкнецца адыгрываць больш актыўную дыпляматычную ролю ў рэгіёне.

Пазьней сёньня Мядзьведзеў з Заходняга берагу накіруецца ў Ярданію.
XS
SM
MD
LG