Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Тунісу абяцае свабоду СМІ


Прэм'ер-міністар Тунісу Махамэд Ганушы абвясьціў учора "поўную свабоду" для сродкаў масавай інфармацыі.

Акрамя таго, па яго словах, забарона на дзейнасьць галоўнай арганізацыі па абароне правоў чалавека краін Паўночнай Афрыкі ўжо адменена.

Як перадае міжнароднае інфармацыйнае агенцтва Франс прэс, прэм'ер-міністар Тунісу таксама абвясьціў пра вызваленьне ўсіх вязьняў сумленьня.

Гэтыя паведамленьні былі зробленыя падчас абвяшчэньня Махамэдам Ганушы складу пераходнага ўраду нацыянальнага адзінства.
XS
SM
MD
LG