Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: заклік абмежаваць аборты


Расейская праваслаўная царква апублікавала сёньня зварот да ўладаў Расеі, у якім заклікае да абмежаваньня абортаў у краіне.

Зварот зьявіўся на інтэрнэт-старонцы царквы. Праваслаўнае кіраўніцтва заклікае ўлады не аплачваць абортаў з мэдычнай страхоўкі.

Таксама царква заклікае прадстаўнікоў “традыцыйнай веры” кансультаваць жанчын у крызісных цэнтрах пры радзільных дамох перад тым, як жанчыне зробяць аборт.

Паводле расейскай дзяржаўнай статыстыкі, у 2009 годзе ў Расеі было 1,76 мільёна родаў і 1,29 мільёна абортаў.

Паводле мэдычнай статыстыкі, ў Расеі і ў суседніх рэгіёнах у жанчын не кантрацэпцыя, а аборты застаюцца асноўным сродкам кантролю за нараджальнасьцю.
XS
SM
MD
LG