Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тунісе сфармавалі ўрад еднасьці


У Тунісе абвешчаны новы ўрад нацыянальнай еднасьці, пасьля таго як 14 студзеня быў зрынуты прэзыдэнт Бэн Алі.

Ва ўрад увайшлі тры лідэры апазыцыі. Скасавана Міністэрства інфармацыі. На сваіх пасадах засталіся прэм’ер Махамад Ганушы і некалькі іншых міністраў.

Раней сёньня паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў. Некалькі сотняў чалавек патрабавалі ад кіроўчай партыі адмовіцца ад улады.

Сытуацыя у краіне застаецца неспакойнай. Паведамляецца пра баявыя сутыкненьні паміж спэцыяльнымі вайсковымі сіламі і аховай экс-прэзыдэнта.

Прэсавы прадстаўнік Эўракамісіі Мая Коцьянчыч заявіла, што Эўрапейская камісія гатовая дапамагчы Тунісу, у прыватнасьці, падрыхтаваць і арганізаваць выбары:

“Мы таксама гатовыя выкарыстаць усе неабходныя сродкі і забясьпечыць дапамогу, якая б магла быць карыснай для ўладаў Тунісу ў неадкладных патрэбах, і ў дадатак мы працуем над шырэйшымі прапановамі ўладам для дапамогі у справе дэмакратычных рэформаў і эканамічнага разьвіцьця”.
XS
SM
MD
LG