Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін можа апынуцца ў "чорным сьпісе" Эўразьвязу з-за датычнасьці да справы Хадаркоўскага. Аб гэтым, спасылаючыся на ўласныя дадзеныя, піша часопіс "The New Times".
Гаворка ідзе пра сьпіс расейскіх чыноўнікаў і службовых асоб, у дачыненьні да якіх могуць быць уведзеныя санкцыі ў выглядзе забароны на выдачу візаў і замарожваньня банкаўскіх рахункаў.
Як піша "The New Times", у гэтым "чорным сьпісе" могуць апынуцца ня толькі сьледчыя, пракуроры і судзьдзі, якія займаліся справай «ЮКАСу», але і першыя асобы дзяржавы, уключаючы Пуціна і віцэ-прэм'ера Сечына. Як сказала ў інтэрвію часопісу дэпутат Эўрапарлямэнту Крыстына Аюланд, "Эўропа ня спыніцца ні перад чым, каб правы чалавека ў Расеі выконваліся".