Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан: завяршаецца рэфэрэндум


У Судане сёньня – апошні дзень тыднёвага рэфэрэндуму ў пытаньні самавызначэньня паўднёвых раёнаў краіны. Афіцыйна паведамляецца, што ў галасаваньні ўзялі ўдзел болей за 60 працэнтаў з амаль 4 мільёнаў зарэгістраваных выбарцаў. Калі бальшыня выкажацца за незалежнасьць Паўднёвага Судану, у сьвеце зьявіцца новая дзяржава.

Кіроўная партыя Судану заявіла ў пятніцу, што гатовая пагадзіцца зь незалежнасьцю Паўднёвага Судану, аднак такія пытаньні, як усталяваньне межаў і права на нафту павінны стаць прадметам перамоваў.
XS
SM
MD
LG