Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўдыторыя «Белсату» набліжаецца да 1 мільёна чалавек


belarus - Belsat logo
belarus - Belsat logo
Згодна з даследаваньнем сацыялягічнага цэнтру «Зеркало-инфо», якое праводзілася ў пэрыяд з 23 па 31 сьнежня 2010 году, аўдыторыя спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат» набліжаецца да 1 мільёна чалавек.

5,5% апытаных дарослых беларусаў адзначылі, што стала глядзяць «Белсат», а 6,7% — «час ад часу». У абсалютных лічбах — прыкладна 420.000 сталых гледачоў і 510.000 чалавек, якія глядзяць тэлеканал час ад часу. Агулам аўдыторыя тэлеканалу набліжаецца да мільёна.

Сярод людзей, якія маюць доступ да спадарожнікавага тэлебачання, палова глядзіць «Белсат». Стала тэлеканал глядзяць 22,6% рэспандэнтаў, якія маюць спадарожнікавыя талеркі, і 27,5% уладальнікаў антэнаў уключаюць канал «часам».

Увогуле назіраецца рэзкае павелічэньне колькасьці карыстальнікаў спадарожнікавымі прымачамі. У 2006 годзе, калі нараджалася ідэя «Белсату», гэта датычыла блізу 10% хатніх гаспадарак. Улетку 2010-га — 19%, а напрыканцы сьнежня, пасьля падзеяў на Плошчы — 24%.

46,6% рэспандэнтаў на пытаньне пра прычыны ўсталяваньня спадарожнікавай антэны адказалі, што хацелі б атрымліваць больш аб’ектыўнай інфармацыі, і 28,4% шукалі больш разнастайную інфармацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG