Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выстаўлены абвінавачаньні супраць Бэрлюсконі


Пракуратура Мілану выстаўляе ў адносінах да прэм'ер-міністра Італіі Сільвіё Бэрлюсконі абвінавачваньні ў злоўжываньні службовым становішчам і дачыненьні да прастытуцыі непаўналетніх.

У цяперашні час у Мілане праваахоўнымі органамі праводзяцца ператрусы, зьвязаныя з гэтым скандальным справай.

Гаворка ідзе пра непаўналетнюю мараканку на імя Рубі, якая працавала танцоркай у начным клюбе і, па некаторых дадзеных, наведвала прыватныя вечарынкі ў рэзыдэнцыі італьянскага прэм'ера.

Акрамя таго, па некаторых паведамленьнях, пракуратура правярае, ці датычны Бэрлюсконі да вызваленьня гэтай дзяўчыны з паліцыі пасьля таго, як яна была затрыманая па абвінавачваньні ў крадзяжы.
XS
SM
MD
LG