Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У жалобнай цырымоніі ў Арызоне возьме удзел прэзыдэнт ЗША


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня возьме удзел у жалобнай цырымоніі ў Арызоне, дзе 8 студзеня былі забітыя 6 чалавек і 13 параненыя, у іх ліку чалец кангрэсу Габрыэль Гіфардс, стан якой застаецца крытычным.

У панядзелак ў справе страляніны ў горадзе Тускон у Арызоне суд прад’явіў афіцыйныя абвінавачваньні 22-гадоваму Джэрэду Лі Лафнэру.

Паводле ўсіх гэтых абвінавачваньняў разам яму можа пагражаць сьмяротная кара.
XS
SM
MD
LG