У Нямеччыне з-за рэзкага пацяпленьня і распачатага раставаньня сьнегу ўзровень вады ў шэрагу рэк падвысіўся да крытычных адзнак.
Найбольш складаная сытуацыя зараз у горадзе Кобленц, на захадзе краіны, дзе рака Мозэль упадае ў Рэйн. Затоплена частка гарадзкіх раёнаў і бліжэйшых да Кобленца населеных пунктаў. Пад пагрозай паводкі таксама Бон і Кёльн.
Ёсьць паведамленьні пра двух загінулых на поўдні і ў цэнтральнай частцы Нямеччыны.