Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША крыткуюць Ізраіль за дзеяньні ва Ўсходнім Ерусаліме


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан скрытыкавала Ізраіль за знос будынку гатэлю ва Ўсходнім Ерусаліме.

Ізраільскія ўлады ў нядзелю разбурылі гатэль Shepherd, збудаваны ў 1930-х гадох ва Ўсходнім Ерусаліме, які палестынцы разглядаюць як сталіцу будучай незалежнай палестынскай дзяржавы. Гатэль быў разбураны, каб пабудаваць на гэтым месцы новыя габрэйскія паселішчы.

Паводле Клінтан, гэтыя дзеяньні Ізраілю шкодзяць справе міру на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG