Эўрапейскі Зьвяз ня прыме прапанову Ірану праінспэктаваць яго ядзерныя аб’екты. Як заявіла вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў справах зьнешняй палітыкі Кэтрын Эштан, такая інспэкцыя павінна праводзіцца адмыслоўцамі МАГАТЭ.
Паводле Эштан, у справе інспэкцыі яна раілася з Масквой і Пэкінам.
Днямі Тэгеран запрасіў прадстаўнікоў ЭЗ, Расеі і Кітаю пры МАГАТЭ наведаць іранскія ядзерныя аб’екты.
Некаторыя заходнія дыпляматы расцанілі гэта як спробу ўнесьці раскол ў адзіную пазыцыю шасьці дзяржаў, якія бяруць удзел у перамовах з Іранам ў справе яго ядзернай праграмы.
Новы раўнд перамоваў заплянаваны на 20 студзеня.