Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне адменяць прызыў у войска


У Нямеччыне сёньня да вайсковай службы прыступае апошні прызыў. Амаль 12 тыс. прызыўнікоў будуць служыць паўгоду замест дзевяці месяцаў, як было да апошняга часу.

Зь ліпеня 2011 году нямецкае войска, якое больш за паўстагодзьдзя камплектавалася з прызыўнікоў, цалкам пераходзіць на прафэсійную аснову. Колькасьць нямецкага войска будзе скарочаная ад цяперашніх 250 тыс. да 185 тыс.

Гэта самая буйная ваенная рэформа ў краіне з часоў Другой сусьветнай вайны.
XS
SM
MD
LG