Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы год у Вэнэсуэле: рэзкая дэвальвацыя і найвышэйшая ў сьвеце інфляцыя


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс пастанавіў аб'яднаць з новага году існыя дагэтуль два абменныя курсы ў краіне і дэвальваваць нацыянальную валюту на 40%. Міжнародныя біржавыя аналітыкі, аднак, мяркуюць, што гэтага кроку ўсё адно ня хопіць каб скараціць гіпэртрафаваны гандлёвы дэфіцыт краіны.

Тым часам інфляцыя ў Вэнэсуэле дасягнула сёлета найвышэйшых тэмпаў у сьвеце, склаўшы 27%. Міжнародныя фінансавыя агенцтвы прагназуюць, што эканамічны крызіс у гэтай краіне можа мець сур'ёзныя сацыяльныя наступствы.
XS
SM
MD
LG