Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 31 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЕЖНА...


...ветрана і холадна. Тэмпэратура: -12 – -7 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Сьвяточная навагодняя праграма для народу. Менск, Нацыянальная бібліятэка, пачатак а 21.00.

Выстава "Навагодні кірмаш-2010". Менск, вул. Янкі Купалы, 27.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Санкт-Пецярбургу і Маскве дэманстрацыі апазыцыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1918 бальшавіцкае кіраўніцтва Беларусі, якое базавалася ў Смаленску, у ноч з 30 на 31 сьнежня абвясьціла пра стварэньне БССР. Праз тыдзень сталіца БССР была перанесеная з Смаленску ў Менск, а Смаленшчына разам зь Віцебшчынай, Магілёўшчынай і Гомельшчынай былі адлучаныя ад Беларусі і далучаныя да РСФСР.

У 1991 фармальна перасталі існаваць усе інстытуцыі СССР, і гэтая дзяржава канчаткова канула ў гісторыю.

У 1999 Барыс Ельцын добраахвотна прыпыніў выкананьне паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеі і перадаў іх тагачаснаму прэм’ер-міністру Расеі Ўладзімеру Пуціну.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Апошні дзень 2010 году.

МІНУС 365:


Анатоль Лябедзька: Хацелася б пракаціцца з Лукашэнкам з гары

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Належныя паводзіны на працягу ўсяго сьвяточнага пэрыяду – напівацца і заставацца п’яным. Гэтае ап’яненьне дасягае сваёй вяршыні ў апошні дзень Старога году, калі вы напіваецеся да такой ступені, што пачынаеце цалавацца з асобай, зь якой вы пабраліся шлюбам".

П. Дж. О’Рорк, амэрыканскі журналіст і сатырык
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG