Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў з Кот Д'Івуару ўцяклі 20 тысяч чалавек


Каля 20 тысяч уцекачоў пакінулі Кот Д’Івуар і зьбеглі у суседнюю Лібэрыю з-за пагрозы грамадзянскай вайны ў выніку сытуацыі, якая склалася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Паводле ведамства ААН па справах уцекачоў, бальшыня з тых, хто пакідае Кот Д’Івуар, -- жанчыны і дзеці.

Краіну пакідаюць як прыхільнікі апазыцыйнага кандыдата Аласана Уатару, які 28 лістапада перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, так і былога кіраўніка краіны Ларана Гбагбо, які адмаўляецца пакінуць сваю пасаду пасьля паразы на выбарах.

У краіне абвастрыўся палітычны крызыс, у выніку хваляваньняў пацярпелі ужо сотні чалавек.
XS
SM
MD
LG