Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Гішпанія ўзаемна выдварылі дыпляматаў


Масква і Мадрыд узаемна выдварылі дыпляматаў. Міністэрства замежных спраў Гішпаніі паведамляе, што прыблізна месяц таму Мадрыд выслаў з краіны двух супрацоўнікаў расейскай амбасады за "дзейнасьць, несумяшчальную зь іх статусам" – фармулёўка, якой звычайна азначаецца шпіянаж.

Крэмль адказаў выдаленьнем двух гішпанскіх дыпляматаў з Расеі.

Гішпанскі МЗС адзначыў, што абодва ўрады лічаць інцыдэнт вычарпаным і, што візыт міністра замежных спраў Гішпаніі ў Маскву, заплянаваны на 17 студзеня – пройдзе паводле вызначанага графіку.
XS
SM
MD
LG