Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Дубавец. Мы ляжым снапамі на таках... 24.12.2010


Як казаў Камю, “мы занадта доўга жывем”, каб гэтак настойліва не заўважаць зьменаў. Маю на ўвазе ня новабудоўлі і, на жаль, ня зрухі насельніцтва ў кірунку ператварэньня ў нацыю, культуру, народ. Маю на ўвазе такую дробязь, як эвалюцыя ўласнага разуменьня таго, што з намі адбываецца. Асабліва пасьля апошніх прэзыдэнцкіх “выбараў”.

Мінулай вясной, сабраўшыся недзе ў заходняй Нямеччыне, беларускія інтэлектуалы “штурмавалі” тэматычныя бастыёны нацыянальнай культуры. У дадзенай грамадзка-палітычнай сытуацыі. Дадзеную сытуацыю трэба было неяк называць. Нехта сказаў – “крывавы рэжым”. Хе-хе. Інтэлектуалы звычайна пазьбягаюць патасу й клікушніцтва, ня любяць палітычнае ангажаванасьці, бо іх пошукі – у расслаеньні ўсяго нібыта адназначнага. Таму “крывавы рэжым” гучаў зь іхных вуснаў іранічна й саркастычна, у двукосьсях, з “гумарам”. Але нічога лепшага й больш дакладнага для апісаньня сытуацыі інтэлектуалы не знайшлі. І вось, мінула крыху часу, і абляцела іронія, і “гумар” зноў стаў нясьмешны. Увесну рэжым такім ужо крывавым не выглядаў. Такім, як увесну 1996-га.

Цяпер ён і “рэжымам” не выглядае, толькі – “крывавым”. Краінай правіць адзін пэрсанаж. Хто ён? Зараз я зраблю яму камплімэнт, назваўшы яго ў ягонай уласнай сыстэме каштоўнасьцяў – “Гітлер”.

Працяг...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG